BE RU EN

Фотафакт: Выставачны цэнтр Лондана ператвараюць у шпіталь з тысячамі месцаў

  • 28.03.2020, 18:44

У сталіцы Брытаніі ад каранавірус памерлі ўжо 180 чалавек.

Лонданскі выставачны цэнтр ператвараюць у "мега-шпіталь" з тысячамі ложкаў для пацыентаў з COVID-19. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на BBC.

Фота, апублікаваныя ўрадам Вялікабрытаніі, паказваюць, як выставачны цэнтр ва ўсходнім Лондане ператвараецца ў імправізаваную палявую лякарню.

Чакаецца, што новая медыцынская ўстанова адкрыецца для пацыентаў з каранавірусам да наступных выходных і створыць 4 000 новых ложкаў.

З апошніх урадавых звестак, вірусам заразіліся крыху менш за 4000 чалавек у Лондане. 180 чалавек у горадзе памерлі.

Мэр Лондана Садык Хан напярэдадні заклікаў лонданцаў "рыхтавацца да горшага" на працягу наступных некалькіх тыдняў.

Апошнія навіны