BE RU EN

У ЗША ўхвалілі пяціхвілінны тэст на каранавірус

  • 28.03.2020, 15:44

Вытворчасць пачынае кампанія Abbott Laboratories.

У ЗША кампанія Abbott Laboratories заявіла, што атрымала адабрэнне федэральных рэгулятараў, якое дазваляе пачаць масавую вытворчасць тэсту на каранавірус, здольнага даваць вынікі цягам некалькіх хвілін, паведамляе «Голас Амерыкі».

Тэсты ў тэрміновым парадку ўхваліла Адміністрацыя ЗША ў харчаванні і медыкаментах (FDA).

Abbott Laboratories плануе пачаць размеркаванне тэстаў на наступным тыдні і павялічыць вытворчасць да 50 тысяч на дзень. Тэст дазваляе атрымаць пазітыўны вынік за пяць хвілін, негатыўны - за 13 хвілін.

На мінулым тыдні FDA ўхваліла выкарыстанне тэсту, распрацаванага кампаніяй Cepheid.

Апошнія навіны