BE RU EN

Уначы суседзі Беларусі пяройдуць на летні час

  • 28.03.2020, 14:30

Як цяпер будзе адрознівацца час у нас і ў іншых краінах.

У ноч з 28 на 29 сакавіка нашы суседзі - краіны Еўразвязу і Украіна - пераходзяць на летні час. У Беларусі стрэлкі гадзінніка пераводзіць не трэба. Мы перасталі гэта рабіць яшчэ з 2011 года, піша tut.by.

З 29 сакавіка ў нас будзе аднолькавы час не толькі з Расеяй, але і з Украінай, Літвой і Латвіяй. А вось з Польшчай і Нямеччынай будзе адрознівацца на адну гадзіну.

Раней праз гэта Беларуская чыгунка кожны год карэктавала расклад міжнародных цягнікоў, а «Мінсктранс» - міжнародных аўтобусаў, але сёлета праз каранавірус наземнае злучэнне з краінамі-суседкамі закрытае.

Апошнія навіны