BE RU EN

СААЗ пачынае гістарычныя выпрабаванні лекаў ад каронавіруса

  • 28.03.2020, 12:10

Параўноўваюцца эфектыўнасць чатырох розных прэпаратаў або іх камбінацый супраць COVID-19.

«Калі работнікі аховы здароўя знаходзяцца ў небяспецы, мы ўсе ў небяспецы», - сказаў у пятніцу кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханом Гебрэесус, падкрэсліўшы, што недахоп ахоўнага абсталявання цяпер з'яўляецца адной з самых вялікіх праблем у барацьбе з каронавірусам, паведамляе tvn24.pl.

Тэдрас Адханом Гебрэесус таксама абвясціў пра запуск міжнародных тэстаў эфектыўнасці для чатырох розных метадаў лячэння. Пацыенты з Нарвегіі і Гішпаніі будуць першымі, хто возьме ўдзел у даследаванні.

Выступаючы на жэнеўскай прэс-канферэнцыі ў пятніцу, кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падкрэсліў, што:

«У Нарвегіі і Гішпаніі першыя пацыенты неўзабаве будуць уключаны ў «Выпрабаванне салідарнасці», у якім мы параўноўваем бяспеку і эфектыўнасць чатырох розных прэпаратаў або іх камбінацый супраць COVID-19. Гэта гістарычнае выпрабаванне, якое рэзка скароціць час, неабходны для стварэння пераканаўчых доказаў таго, якія лекі працуюць».

Ён паведаміў, што 45 краін выказалі гатоўнасць узяць удзел у даследаванні, і яшчэ больш далучаецца. «Чым больш краін далучацца да апытання, тым хутчэй у нас будуць вынікі», - дадаў ён.

Апошнія навіны