BE RU EN

Зяленскі: Аднойчы Украіна таксама стане сябрам NATO

  • 27.03.2020, 21:40

Прэзідэнт Украіны павіншаваў Паўночную Македонію.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў Паўночную Македонію з уступленнем у NATO і заявіў, што і Украіна аднойчы стане паўнапраўным сябрам Альянсу. Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Шчыра віншую прэзідэнта і народ Паўночнай Македоніі з гістарычным дасягненнем - далучэннем да NATO як 30-га паўнапраўнага сябра. Альянс прытрымліваецца сваіх абяцанняў у рэалізацыі палітыкі адчыненых дзвярэй.

Аднойчы Украіна таксама стане паўнапраўным сябрам», - адзначыў Зяленскі.

Як паведамлялася, 27 сакавіка Паўночная Македонія афіцыйна стала новым сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу.

12 лютага 2019 года ўрад у Скоп'і афіцыйна паведаміў пра змену назвы Македоніі Рэспубліка Паўночная Македонія, каб завяршыць спрэчку з Грэцыяй, што зацягнулася.

Грэцыя гадамі блакавала сяброўства Македоніі ў NATO, уважаючы, што яе назва ўтрымлівае тэрытарыяльныя прэтэнзіі

Апошнія навіны