BE RU EN

У Брытаніі за апошні дзень ад каронавіруса памёр 181 чалавек

  • 27.03.2020, 21:08

Гэта найбольшы рост колькасці смяротных зыходаў, зафіксаваны ў краіне з пачатку эпідэміі.

Колькасць смерцяў ад каронавіруса ў Брытаніі на працягу дня ўзрасла да 759 выпадкаў. Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на BBC.

За апошнія дні ад каронавіруса памёр 181 чалавек - гэта найбольшы рост сярод смяротных зыходаў, зафіксаваны ў краіне з пачатку эпідэміі.

Акрамя таго, у Брытаніі налічваецца 14 579 выпадкаў заражэння каронавірусам.

Сёння таксама стала вядома, што каронавірусам інфікаваны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан. Ён знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі.

Акрамя таго, заразіўся і міністр аховы здароўя Вялікабрытаніі Мэт Хэнкок.

Апошнія навіны