BE RU EN

У Польшчы можна атрымаць рэцэпт і бальнічны праз тэлефон

  • 27.03.2020, 19:40

Праз эпідэмію каронавіруса лекары па ўсёй Польшчы могуць даваць пацыентам тэлекансультацыю.

Праз эпідэмію каронавіруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19, лекары па ўсёй Польшчы могуць даваць пацыентам тэлекансультацыю, паведамляе «Польскае радыё». Дзякуючы кансультацыям праз тэлефон абмяжоўваецца рызыка распаўсюджвання каронавіруса, забяспечваецца бяспека як пацыентаў, так і медыцынскага персаналу, - запэўнівае прадстаўніца Нацыянальнага фонду аховы здароўя Сільвія Вонджык-Буляж: «Калі пацыент хворы, ён тэлефануе ў сваю паліклініку, размаўляе з лекарам. Калі лекар падчас тэлекансультацыі наважвае, што асабістае наведванне клінікі неабходнае, ён арганізуе такое наведванне. Не выходзячы з дому, пацыент можа звярнуцца да лекара, атрымаць электронны рэцэпт або, пры неабходнасці, электронны бальнічны».

Спіс паліклінік з тэлефоннымі нумарамі можна знайсці на вэб-сайце Нацыянальнага фонду аховы здароўя: www.nfz.gov.pl або даведацца па нумары гарачай лініі НФЗ 800-190-590.

У той жа час паліцыя заклікае школьнікаў заставацца дома, а бацькоў просіць кантраляваць тое, што робяць іх дзіця.

У Польшчы колькасць людзей, заражаных каронавірусам, на 18.00 паводле беларускага часу, складае 1289. 16 чалавек памерлі.

Апошнія навіны