BE RU EN

Ашуканцы прапануюць беларускім пенсіянерам «прышчэпку» ад каронавіруса

  • 27.03.2020, 18:26

Яны просяць за паслугу 250 рублёў.

Ашуканцы прапаноўваюць адзінокім менчукам выратавацца ад небяспечнага віруса з дапамогай неіснуючай прышчэпкі. Пра гэта распавяла сацыяльная работніца аднаго з ТЦСАН горада Жанна П., піша minsknews.by.

- Аферысты звяртаюцца да пажылых гараджан, прадстаўляючыся работнікамі сацыяльнай службы, і гатовыя зрабіць вакцыну за 250 рублёў, - удакладніла спецыялістка. - Добра, што мае падапечныя, пачуўшы такую «прапанову», адразу тэлефануюць мне. Я ў сваю чаргу тлумачу, што не на «прышчэпку» трэба згаджацца, а ў міліцыю тэлефанаваць.

У ГУУС Менгарвыканкама хоць і звярнулі ўвагу, што падобных заяў у органы ўнутраных спраў не паступала, але параду сацработніка сваім падапечным ухвалілі.

- Не адчыняйце дзверы незнаёмым людзям, у тым ліку тым, хто прадставіўся супрацоўнікам сацыяльнай або камунальнай службы, - папярэдзіла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Наталля Ганусевіч. - Спачатку папытайце наведвальнікаў падаць дакументы, а потым патэлефануйце ў ТЦСАН свайго раёна і ўдакладніце, ці гэта іх супрацоўнік. Пра няпрошаных наведвальнікаў можна паведаміць у міліцыю.

Апошнія навіны