BE RU EN

Пуцін ухваліў «Сілу Сібіры-2»

  • 27.03.2020, 15:27

Пры гэтым раней «Газпром» прыпыніў пастаўкі газу ў Кітай па трубаправодзе «Сіла Сібіры».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ухваліў газаправод «Сіла Сібіры-2» у заходні Кітай праз Манголію. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам, паведамляе lenta.ru.

Са слоў топ-мэнэджара, кампанія правяла тэхніка-эканамічны аналіз, які пацвердзіў мэтазгоднасць праекта. Аб'ёмы пастаўкі могуць скласці да 50 мільярдаў кубаметраў газу за год. Цяпер «Газпром» пяройдзе да новага этапу - распрацоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання і пачатку праектна-пошукавых работ для газаправода.

Цяпер дзейнічае першы адрэзак газаправода «Сіла Сібіры», будаўніцтва якога пачалося ў 2014 годзе і скончылася ў 2019-м.

Апошнія навіны