BE RU EN

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі заразіўся каранавірусам

  • 27.03.2020, 14:27

Борыс Джонсан знаходзіцца ў хатнім карантыне.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан здаў тэст на каранавірус, які паказаў станоўчы вынік.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Twitter.

«У апошнія 24 гадзіны ў мяне з'явіліся лёгкія сімптомы і я атрымаў станоўчы вынік тэсту на каранавірус», – заявіў Джонсан.

Ён сказаў, што знаходзіцца ў хатнім карантыне, але прадоўжыць узаемадзеянне з урадам у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.

Апошнія навіны