BE RU EN

Лукашэнка прадаўжае разносіць каранавірус па краіне

  • 27.03.2020, 13:59

Сёння дыктатар паехаў на прадпрыемства «Белгіпс».

Лукашэнка ў разгар эпідэміі каранавірусу паехаў пагутарыць з работнікамі ААТ «Белгіпс», паведамляе БелТА.

Яшчэ не пераступіўшы парог прадпрыемства, Лукашэнка нагадаў, што даручаў перагледзець нарматыўна-прававую базу ў будаўніцтве яшчэ 10-12 гадоў таму ў плане адмовы ад залішняга нармавання і пераходу да еўрапейскіх стандартаў. «У нас замест лёгкіх канструкцый - бэлькі, жалезабетон. Пустатой займаліся, трацілі велізарныя грошы», - адзначыў дыктатар.

Там ён зноў заявіў, што сітуацыя з каранавірусам у краіне нібыта пад кантролем і што на межах «былі ўжытыя неабходныя захады прафілактыкі і выяўлення як саміх заражаных, так і тых, хто з імі кантактаваў». «На мяжы і ў аэрапортах мы ўсіх прыбылых узялі на кантроль. Калі толькі выяўлялі хоць аднаго чалавека, мы неадкладна ўстанаўлівалі, з кім ён кантактуе», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што сёння беларускі дальнабойнік распавёў пра тое, што ніякага кантролю для выяўлення тых, хто захварэў на каранавірус на мяжы не пабачыў.

Апошнія навіны