BE RU EN

Дальнабойнік распавёў, як каранавірус пранікае ў Беларусь

  • 27.03.2020, 12:55

Улады зусім не праводзяць праверку на мяжы?

34-гадовы кіроўца з Наваполацка правёў у Італіі амаль тыдзень і вярнуўся на радзіму ў разгар пандэміі каранавіруса ў Еўропе. Ён распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», як праходзіў праверку на беларускай мяжы:

- Я ўжо ведаў, усе ведалі пра небяспеку пандэміі каранавіруса ў Еўропе, але тым не менш, праца ёсць праца. 17 сакавіка я адправіўся ў Італію з грузам. Даехаў нармальна, выгрузіў, перадаў дакументы на прадукты, і, як звычайна, да зваротнага рэйса ў Беларусь засяліўся ў гатэль. Агулам я правёў у Італіі крыху больш за тыдзень.

На зваротным шляху праходзіў кантроль на беларускім памежным пераходзе Брузгі. Правяралі дакументы, глядзелі фуру - стандартная працэдура. А вось калі справа дайшла да анкетавання, звязанага з каранавірусам, то лекарка спытала: «Вы мелі кантакт з інфіцыраванымі?», На, што я адказаў, што не ведаю, у інфікаваных жа на ілбе не напісана. Тады лекарка проста запісала, што «кантактаў не было», вось проста на сваё меркаванне, такі вось экспрэс-тэст.

Я спакойна прадоўжыў свой шлях і ўжо знаходжуся дома ў Наваполацку. Ці захварэў я? Магчыма, але адчуваю сябе добра. Цяпер тыдзень адпачынку, а потым новы рэйс у Еўропу, межы закрытыя для звычайных грамадзян, для грузаперавозак пакуль адчыненыя.

Апошнія навіны