BE RU EN

Колькасць выяўленых заражэнняў COVID-19 у Расеі перавысіла тысячу

  • 27.03.2020, 12:02

Памёр трэці чалавек.

У Расеі за апошнія дні выявілі 196 новых заражэнняў каранавірусам, у тым ліку 157 у Маскве. Агульная колькасць хворых дасягнула 1036 чалавек, паведамляе аператыўны штаб урада РФ.

На Маскву цяпер прыпадаюць больш за 700 хворых, а таксама ўсе смяротныя зыходы захворвання: напярэдадні трэці чалавек памёр у бальніцы ад ускладненняў, выкліканых COVID-19. Каля ста масквічоў, у каго хвароба праходзіць у лёгкай форме, лечацца дома.

Новыя выпадкі прыйшліся на 16 рэгіёнаў, з іх у Дагестане і Мардовіі дыягназы былі пастаўлены ўпершыню. Усяго ў краіне ачунялі на сёння 45 чалавек, за дзень выпісалі 7 з іх (у тым ліку траіх у Маскве).

Апошнія навіны