BE RU EN

У адміністрацыі і кіраўніцтве спраў прэзідэнта РФ выяўленыя выпадкі каранавіруса

  • 27.03.2020, 11:11

Прэс-сакратар Пуціна адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю.

У адміністрацыі і кіраўніцтве спраў расейскага прэзідэнта ёсць чыноўнікі, у якіх першаснае тэставанне выявіла падазрэнне на каранавірус. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на дзве блізкія да Крамля крыніцы. Паводле слоў адной з іх, COVID-19 выяўлены ў двух супрацоўнікаў АП. Са слоў іншых дзвюх крыніц, у кіраўніцтве спраў ёсць адзін выпадак.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў на пытанні журналістаў не адказаў. Прэс-сакратарка кіраўніка спраў Алена Крылова сказала, што нічога не ведае пра заражаных, і дадала, што ў іх падраздзяленні выконваюцца ўсе неабходныя захады засцярогі, прадпісаныя Расспажыўнаглядам.

У чацвер, 26 сакавіка, стала вядома, што адзін з супрацоўнікаў апарата ўрада Расеі адпраўлены на карантын у сувязі з магчымым заражэннем каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, паведамілі РБК у прэс-службе ўрада РФ.

Апошнія навіны