BE RU EN

У менскім ГЦ «Арэна-сіці» аўтамабіль пратараніў сцяну і ўпаў на эскалатар

  • 27.03.2020, 10:26

Інцыдэнт адбыўся ўчора позна ўвечары.

Пры выездзе з паркоўкі гандлёвага цэнтра Arena City аўтамабіль Renault Safrane сутыкнуўся з цаглянай сцяной і перакуліўся на эскалатары. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, паведамляе «Белсат».

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале менскага ДАІ, інцыдэнт адбыўся 26 сакавіка а 22:40.

«На мінус першым узроўні паркоўкі гандлёвага цэнтра Arena City кіроўца аўтамабіля Renault не справіўся з кіраваннем, выязджаючы з паркоўкі, у выніку чаго ён рэзнуўся ў сцяну», - адзначаюць у міліцыі.

Машына прабіла сцяну і перакулілася на эскалатары. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Як паведамілі ў прэс-службе МНС, выратавальнікам спатрэбілася больш за 3 гадзіны, каб дастаць машыну.

«У выніку сутыкнення пашкоджана цагляная сцяна, секцыя эскалатара, элементы падвеснай столі і дэкаратыўнае аздабленне сцяны. Прычына інцыдэнту высвятляецца. Інцыдэнт не паўплываў на функцыянаванне гандлёва-забаўляльнага комплексу з аўтастаянкай Arena City», - падкрэсліваюць у МНС.

Апошнія навіны