BE RU EN

Колькасць асоб, што заразілася каронавірусам у свеце, перавысіла 500 тысяч чалавек

  • 26.03.2020, 21:32

Распаўсюджванне каронавіруса ў свеце паскараецца.

Ва ўсім свеце каронавіруснай інфекцыяй заразіліся больш за 500 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ўніверсітэта Джонса Хопкінса, які сочыць за распаўсюджваннем віруса ў рэальным часе.

Цяпер у свеце налічваецца 510 тысяч выпадкаў захворвання. 120 тысяч хворых ачунялі, 23 тысячы памерлі.

Распаўсюджванне каронавіруса ў свеце паскараецца. Паводле звестак універсітэта Джонса Хопкінса, адзнака ў 100 тысяч заражаных была перавышаная 6 сакавіка, у 200 тысяч - 18 сакавіка, у 300 тысяч - 21 сакавіка, у 400 тысяч - 24 сакавіка.

Апошнія навіны