BE RU EN

Рэзервы ЦБ РФ рэкордна абрынуліся з 2008 года

  • 26.03.2020, 18:39

За тыдзень з ЗВР цэнтрабанка РФ выпарылася $29,8 млрд.

Абвальнае падзенне нафты, расейскага рубля, фондавых і пазыковых рынкаў ва ўсім свеце нанесла спусташальны ўдар па золатавалютных рэзервах Расеі.

З 13 да 20 сакавіка аб'ём ЗВР пад кіраваннем цэнтрабанка абрынуўся на 29,8 млрд даляраў, даў справаздачу рэгулятар у чацвер. За тыдзень ЦБ пазбавіўся 5,1% ад рэзерваў, агульны аб'ём якіх упаў з 581 да 551,2 млрд даляраў, паведамляе finanz.ru.

Агулам кожны працоўны дзень з рэзерваў «выпараецца» блізу 6 млрд даляраў - сума, якую статыстыка ЦБ РФ не фіксавала нават падчас крызісу 2014 года. Тады максімальныя страты ЗВР цэнтрабанк зведаў у перыяд з 12 да 19 снежня - 15,7 млрд даляраў.

Абрынанне рэзерваў стала рэкордным з восені 2008 года. Тады за тыднёвы перыяд з 17 да 24 кастрычніка ЦБ страціў 30,6 млрд даляраў.

У адрозненне ад крызісу 12-гадовай даўніны і «чорнага аўторка» 2014 года, калі цэнтрабанк прадаваў рэзервы на біржы для падтрымкі курсу рубля, на гэты раз ударам стала падзенне валют і каштоўных папер, у якія інвеставаныя ЗВР.

Скарачэнне адбылося «пад пераважным уздзеяннем адмоўнай валютнай і рынкавай пераацэнкі», канстатуе ЦБ. З агульнай сумы страт толькі 1,2 млрд даляраў прыпала на валюту, якую цэнтрабанк прадаў на МасБіржы.

Апошнія навіны