BE RU EN

Расея спыняе авіязлучэнне

  • 26.03.2020, 9:49

Палёты павінны спыніцца ўночы з 26 на 27 сакавіка.

З пятніцы, 27 сакавіка, усім авіякампаніям загадана спыніць рэгулярныя і чартарныя палёты за мяжу з расейскіх аэрапортаў і ў адваротным кірунку. Дазволеныя толькі палёты, звязаныя з вывазам расейскіх грамадзян на тэрыторыю РФ, паведамляе РБК.

Адпаведнае распараджэнне ўрад Расеі накіраваў «Расавіяцыі». Палёты павінны спыніцца ўночы з 26 на 27 сакавіка (а 00:00). Прычына - распаўсюд каранавіруснай інфекцыі. Акрамя чартараў, якія вывозіць расейцаў з-за мяжы, палёты змогуць ажыццяўляцца паводле асобных пастаноў урада.

Апошнія навіны