BE RU EN

Актывіст Мікалай Салянік дамогся прабачэнняў ад міліцыі

  • 26.03.2020, 9:45

Апазіцыянер назваў гэта беспрэцэдэнтным выпадкам.

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго «апазіцыйным жыцці» прадстаўнікі міліцыі выбачыліся, піша «Гродзенская Вясна».

Яшчэ 11 сакавіка Мікалая Саляніка на дарозе Гародня-Ліда спынілі супрацоўнікі ДАІ Шчучынскага раёна. Імі кіраваў капітан міліцыі Юрый Межва. Спынілі Саляніка зусім беспадстаўна і трымалі гадзіну часу для таго, каб актывіст не патрапіў у Ліду на грамадска-палітычнае мерапрыемства.

24 сакавіка на пасяджэнні камісіі ў разглядзе справы аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнне з боку Мікалая Салянік высветлілася, што ён нічога не парушаў. У выніку супрацоўнікі МУС папрасілі ў яго прабачэння.

Мікалай Салянік адзначае такі беспрэцэдэнтны выпадак і падкрэслівае, што такія выбачэнні яму прынеслі ўпершыню за ўвесь час ягонай грамадска-палітычнай дзейнасці.

Апошнія навіны