BE RU EN

На палігоне пад Асіповічамі двое вайскоўцаў атрымалі апёкі

  • 25.03.2020, 20:25

Сёння пад Асіповічамі праходзілі вучэнні.

25 сакавіка падчас вучэнняў на палігоне пад Асіповічамі двое вайскоўцаў атрымалі апёкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

У ведамстве распавялі, што на палігоне загарэлася транспартна-сілкуючая машына аднаго з падраздзяленняў, якое выконвала вучэбна-баявыя задачы падчас палявога выхаду.

Двое вайскоўцаў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Вайскоўцы шпіталізаваныя.

Камісія Міністэрства абароны высвятляе прычыны ўзгарання.

Апошнія навіны