BE RU EN

Міністэрства фінансаў РФ зняпраўдзіў словы Румаса пра кампенсацыю прэміі за пастаўкі нафты

  • 25.03.2020, 19:33

Раней прэм'ер Беларусі заявіў, што нафтавыя кампаніі РФ будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі.

Расейскі Міністр фінансаў не вядзе работы па кампенсацыі расейскім кампаніям пры пастаўках імі нафты ў Беларусь і не знаёмы з такімі планамі, заявіў журналістам статс-сакратар, намеснік міністра фінансаў РФ Аляксей Сазанаў, каментуючы заяву прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса, паведамляе interfax.by.

Раней Румас заявіў, што расейскія нафтавыя кампаніі дэ-факта будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі, частка прэміі кампенсуе ўрад РФ за кошт міжбюджэтных разлікаў. «Усе расейскія кампаніі змогуць пастаўляць нафту без прэміі», - сказаў Румас, у той час як «цяпер прэмія пастаўшчыкам складае $11,7 (за тону - заўв.)». Румас растлумачыў, што «з гэтай прэміі $7 зніжаюць кампаніі, то бок кампаніі будуць пастаўляць нафту з прэміяй $4,7». З яго слоў, «яны будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі, то бок урад Расейскай Федэрацыі возьме гэтыя $4,7 на сябе».

Сазанаў заявіў, што не ведае пра схему кампенсацый і ні з кім не працуе на гэты конт. «Мы зараз ніякай працы на гэты конт не вядзём», - сказаў намеснік міністра РФ, адмовіўшыся каментаваць заявы беларускіх калег. «Я не каментую чужыя заявы», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны