BE RU EN

Ва Украіне затрымалі экс-кіраўніка МЗС часоў Януковіча

  • 25.03.2020, 15:58

Яго падазраюць у забойстве экс-дырэктара тэлеканала «Інтэр».

У сераду, 25 сакавіка, украінская паліцыя затрымала паводле падазрэння ў наўмысным забойстве экс-дырэктара канала «Інтэр» Сяргея Старыцкага былога міністра замежных спраў Украіны Леаніда Кожара, піша «Новое время».

Пра гэта паведаміў у сябе ў Facebook чалец калегіі МУС Антон Герашчанка.

З ягоных слоў, цяпер Кожара павінны даставіць у суд для абрання меры стрымання.

«У доме Леаніда Кожара быў знойдзены труп грамадзяніна Старыцкага з агнястрэльным раненнем з узнагароднай зброі ўладальніка дома. Кожар і ягоная жонка сцвярджалі, што Сяргей Старыцкі скончыў жыццё самагубствам. Следчыя і пракуроры праверылі абставіны гібелі былога дырэктара тэлеканала «Інтэр» і прыйшлі да высновы, што ён не мог сам сябе застрэліць», - заявіў Герашчанка.

Нагадаем, што ўвечары 22 лютага дома ў былога кіраўніка МЗС ва ўрадзе Мікалая Азарава быў застрэлены былы старшыня праўлення тэлеканала «Інтэр» Сяргей Старыцкі.

Апошнія навіны