Урад РФ за запазычанасці даручыць «Белавія» вывозіць расейцаў з Егіпта
- 24.03.2020, 20:54
Гэта было наважана на нарадзе Пуціна з урадам.
У аўторак, 24 сакавіка на нарадзе расейскага прэзідэнта з урадам прымаліся неабходныя захады і распараджэнні, звязаныя з сітуацыяй па каронавіруснай пандэміі. Пра прынятыя рашэнні паведаміла прэс-служба ўрада РФ.
Так адно з пытанняў, якое стаяла на парадку дня, было звязанае з эвакуацыяй грамадзян Расеі з краін, дзе назіраецца неспрыяльная сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19.
На гэты момант абстаноўку маніторыць Мінтранс Расеі і штодня з 24 сакавіка будзе дакладваць актуальную інфармацыю кіраўніцтву расейскага ўрада. Акрамя таго прапрацоўваецца верагоднасць таго, што да эвакуацыі расейцаў прыцягнуць вайскоўцаў і МНС. Яшчэ для вывазу суграмадзян з Егіпта ў расейскім урадзе наважылі прыцягнуць беларускага авіяперавозчыка - кампанію «Белавія».
- Вываз расейскіх грамадзян з Егіпта Мінтрансу атрымана арганізаваць з прыцягненнем сіл і сродкаў «Белавія». Авіякампанія ажыццявіць гэтую паслугу за кошт запазычанасці перад Расеяй за аэранавігацыйныя паслугі, - удакладніла прэс-служба.
Колькасць меркаваных рэйсаў або агульны аб'ём запазычанасці «Белавія» перад РФ не ўдакладняюцца. Нагадаем, з 2015 года паміж Расеяй і Егіптам перапыненыя авіязносіны, і расейцы лёталі на адпачынак праз беларускія ці ўкраінскія аэрапорты.