BE RU EN

У сераду ў Беларусі будзе да +10 градусаў

  • 24.03.2020, 18:40

Ападкі не прагназуюцца.

Антыцыклон з цэнтрам над тэрыторыяй Беларусі будзе вызначаць надвор'е 25 сакавіка, паведамляе Белгідрамет.

Чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай на ўсходзе краіны на асобных адцінках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 марозу, месцамі будзе 11-13 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца +4...+10.

Апошнія навіны