BE RU EN

Брытанскія лекары назвалі новыя сімптомы каранавірусу

  • 22.03.2020, 8:56

У такіх людзей можа не быць тэмпературы і кашлю.

Брытанская супольнасць оталарынголагаў паведамляе, што аднымі з першых сімптомаў каранавірусу могуць быць страта смаку і нюху.

Пра гэта паведамляе Sky News.

У той самы час у людзей можа не быць тэмпературы і кашлю. Да такой высновы яны прыйшлі пасля назірання за некалькімі хворымі.

«Маладыя пацыенты могуць не мець ніякіх значных сімптомаў, напрыклад кашлю або падвышанай тэмпературы, але ў іх можа назірацца страта нюху або смаку, што паказвае на тое, што вірус знаходзіцца ў насавой паражніне», – паведамілі лекары.

Каранавірус быў упершыню дыягнаставаны ў кітайскай правінцыі Хубэй.

Усяго ў свеце зафіксавана больш за 304 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу COVID-19. Амаль 13 тысячаў выпадкаў былі смяротнымі. Больш за 91 тысячу чалавек паспяхова прайшлі курс лекавання.

Апошнія навіны