BE RU EN

Чэмпіянат свету – 2020 у хакеі афіцыйна скасаваны

  • 21.03.2020, 19:10

Турнір павінен быў прайсці ў Цюрыху і Лазане.

Чэмпіянат свету – 2020 афіцыйна скасаваны праз каранавірус. Турнір павінен быў прайсці з 8 да 24 траўня ў Цюрыху і Лазане, піша pressball.by.

"Гэта суровая рэальнасць для міжнароднай хакейнай сям'і, але тая, з якой мы павінны змірыцца", – як паведамляе афіцыйны сайт ІІХФ (Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе), сказаў прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль.

"Каранавірус з'яўляецца глабальнай праблемай і патрабуе вялікіх намаганняў дзяржаўных органаў у барацьбе з ягоным распаўсюджваннем. ІІХФ павінна зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць гэтую барацьбу. Мы павінны пакуль адкласці спорт у бок і падтрымаць і дзяржаўныя органы, і сям'ю хакею".

Апошнія навіны