BE RU EN

Сіноптыкі: У нядзелю ўдзень будзе да +4°С

  • 21.03.2020, 22:21

Чакаецца моцны парывісты вецер.

22 сакавіка краіна апынецца на перыферыі халоднага паўночна-атлантычнага антыцыклону, што перамяшчаецца з тэрыторыі Швэцыі на краіны Балтыі; а ў паўднёва-ўсходняй палове краіны адаб'ецца ўплыў франтальнай сістэмы, паведамляе сайт pogoda.by.

Пахаладае. Пераважна ў паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні сярэдні, уначы месцамі, удзень на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -2..- 9°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень -2..+4°С.

23 сакавіка Беларусь застанецца на перыферыі халоднага антыцыклону, толькі ўначы і раніцай на паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай на паўднёвым усходзе краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні, уначы і раніцай парывісты. Тэмпература паветра ўначы -4..-10°С, у паўночных раёнах месцамі да -12°С, удзень тэмпературны фон будзе знаходзіцца ў межах 0..+5°С.

Апошнія навіны