BE RU EN

У Беларусі выяўлена ўжо 69 выпадкаў каранавіруса

  • 20.03.2020, 9:24

Міністэрства аховы здароўя зноў скарыстаўся туманнымі фармулёўкамі.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя пасля двух дзён маўчання апублікавала новыя звесткі пра колькасць захварэлых каранавірусам у нашай краіне.

Міністэрства аховы здароўя зноў скарыстаўся туманнымі фармулёўкамі, не называючы канкрэтнай лічбы:

«На 9.00 раніцы 20 сакавіка з выздараўленнем выпісана 15 пацыентаў.

Цяпер пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, гэта значыць, з'яўляюцца хворымі, 12 пацыентаў.

Усяго, пачынаючы з канца студзеня, больш за 19 тысяч чалавек абследаваны на інфекцыю COVID-19», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны