BE RU EN

Італія абышла Кітай па колькасці ахвяр каронавіруса

  • 19.03.2020, 20:53

Колькасць памерлых ад каронавіруса ў Італіі дасягнула 3405 чалавек.

Пра гэта паведаміла кіраўніца дэпартамента грамадзянскай абароны Анджэла Барэлі, паведамляе РБК са спасылкай на Rai.

Паводле апошніх звестак нацыянальнай камісіі па ахове здароўя Кітая, у краіне ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 3245 чалавек. Пра гэта таксама сведчаць звесткі SCMP.

Са слоў Барэлі, за апошнія дні ў Італіі ад каронавіруса памерлі 427 чалавек.

Апошнія навіны