BE RU EN

Маск: Tesla гатовая вырабляць апараты для штучнай вентыляцыі лёгкіх

  • 19.03.2020, 17:46

Гэтыя апараты сёння крытычна важныя.

Кіраўнік Tesla Ілон Маск заявіў, што ягоная кампанія гатова пачаць вытворчасць апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Мы будзем вырабляць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, калі будзе іх недахоп», - адказаў ён на просьбу падпісчыка перакваліфікаваць фабрыку для выканання гэтай задачы.

У сітуацыі з каранавірусам апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх крытычна важныя - яны з'яўляюцца ключавым элементам у лячэнні людзей з COVID-19, якія маюць цяжкія ўскладненні дыхальнай сістэмы і маюць патрэбу ў шпіталізацыі.

Апошнія навіны