BE RU EN

Глеб распавёў, колькі БАТЭ атрымаў ад ягонага продажу

  • 19.03.2020, 12:22

Беларускі футбаліст раскрыў падрабязнасці пераходу ў нямецкі "Штутгарт".

Экс-футбаліст каманды Беларусі Аляксандр Глеб у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў пра свой пераход з БАТЭ ў «Штутгарт», піша «Трыбуна».

- Спачатку дамовіліся на суму 150 тысяч даляраў. «Штутгарт» заплаціў нейкую частку пры пераходзе, і мы (я таксама са сваіх грошай плаціў Анатолю Анатольевічу), і Фербер (нямецкі агент Глеба. - заўвага рэд.) плаціў, і нават Шпілеўскі, - сказаў Глеб.

Але ў кантракце былі пазначаныя і бонусы БАТЭ ў выпадку, калі Глеб будзе гуляць, што і адбылося.

- Дзесьці 1,5 мільёна ў выніку выйшла, - дадаў Глеб.

Нагадаем, нядаўна 38-гадовы беларус абвясціў аб заканчэнні кар'еры.

Апошнія навіны