BE RU EN

Сербскі абаронца БАТЭ: Перанос чэмпіянату Беларусі быў бы правільным рашэннем

  • 18.03.2020, 19:45

Раней АБФФ вырашыла не спыняць першынство Беларусі ў футболе.

Абаронца БАТЭ Аляксандар Філіпавіч уважае, што старт чэмпіянату Беларусі трэба было перанесці праз каронавірус, паведамляе «Трибуна».

- Якія рэкамендацыі даюць лекары БАТЭ? Не хадзіць у гандлёвыя цэнтры?

- Не, на гэты конт нам нічога не казалі. Усё ў камандзе дастаткова спакойна. Але хлопцы разумеюць, што ёсць агульныя рэкамендацыі, якіх трэба прытрымлівацца.

- Як уважаеш, ці варта ў такой няпростай сітуацыі перанесці пачатак чэмпіянату Беларусі на больш позні тэрмін?

- Цяпер прыпынілі многія еўрапейскія чэмпіянаты. У Сербіі ў тым ліку. І, на мой погляд, перанос быў бы правільным развязаннем. Здароўе людзей, вядома ж, важнейшае, - сказаў Філіпавіч.

Апошнія навіны