BE RU EN

У Швейцарыі колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам перавысіла тры тысячы

  • 18.03.2020, 19:12

21 чалавек сканаў.

Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Швейцарыі перавысіла тры тысячы, 21 чалавек памёр, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на Федэральны офіс грамадскай аховы здароўя.

Паводле апошніх звестак, у краіне налічваецца 3028 выяўленых выпадкаў каронавіруса і 2772 лабараторна пацверджаных выпадкаў. У Швейцарыі для таго, каб выпадак каронавіруснай інфекцыі лічыўся пацверджаным, пацыент павінен здаць два лабараторныя тэсты.

Напярэдадні паведамлялася пра 2,7 тысячы выяўленых выпадкаў, 2269 пацверджаных і 19 смяротных выпадкаў.

Раней у панядзелак улады Швейцарыі абвясцілі агульнанацыянальны рэжым экстраардынарнай сітуацыі аж да 19 красавіка. Зачыняюцца ўсе забаўляльныя ўстановы, паркі, музеі, спартыўныя цэнтры, СПА і іншыя не крытычныя інфраструктуры. Харчовыя крамы, аптэкі, пошта і іншыя важныя офісы працягнуць функцыянаваць. Таксама з поўначы 17 сакавіка Швейцарыя ўводзіць памежны кантроль з Нямеччынай, Аўстрыяй і Францыяй. Доступ застаецца адкрытым толькі для грамадзян Швейцарыі, рабочай сілы, памежных жыхароў, а таксама дастаўкі тавараў. Раней падобныя захады былі прынятыя ў дачыненні да Італіі.

Апошнія навіны