BE RU EN

Трэнер «Нёмана» жорстка прайшоўся па прадстаўніках федэрацыі хакея

  • 18.03.2020, 17:19

Арунас Алейнікавас прапанаваў чыноўнікам не сядзець на каранціне, а прыйсці на хакейную арэну.

Трэнер брамнікаў «Нёмана» Арунас Алейнікавас пракаментаваў пастанову Федэрацыі хакея прадоўжыць плэй-оф чэмпіянату Беларусі ў хакеі ў той час, як усе еўрапейскія турніры былі прыпыненыя або скасаваныя, піша tut.by.

- У нас сёння чацвёртая гульня плэй-оф. Хацелася б убачыць поўныя трыбуны і абавязкова прадстаўнікоў ФХБ. Хай разам з гледачамі на трыбунах, а не ў VIP- ложы, пацешацца за хакей. Хай пасля гульні зойдуць у распранальню і паціснуць рукі ўсім хакеістам, падзякуюць за тое, што яны сапраўдныя мужыкі, якія не баяцца за сваіх блізкіх, сяброў і родных праз нейкі там вірус. Але гэта наўрад ці будзе. Яны глядзяць хакей дома на каранціне.

Апошнія навіны