BE RU EN

18 дэпутатаў французскага парламента заразіліся каранавірусам

  • 17.03.2020, 15:54

Восем чалавек - пад наглядам лекараў.

Каранавірусам новага тыпу ў Францыі заразіліся ўжо 18 дэпутатаў французскага парламента.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу заканадаўчага органа Францыі.

Усяго на панядзелак 16 красавіка ў французскім парламенце пацверджаныя 26 выпадкаў заражэння. Вірус, напрыклад, падхапілі 18 дэпутатаў і 4 чальцы іх камандаў. Астатнія - іншыя работнікі парламента.

8 чалавек знаходзяцца пад наглядам лекараў. 15 чалавек пратэставалі - і вынік апынуўся адмоўным. У парламенце не выдаюць імёнаў і пасадаў гэтых людзей.

У дэпутата Жана-Люка Рэйтцара, які стаў першым чальцом асамблеі, што захварэў на вірус, хвароба прагрэсуе. Ён застаецца ў лякарні.

Апошнія навіны