BE RU EN

З падазрэннем на каронавірус у Гарадзенскай вобласці шпіталізаваныя два дальнабойнікі

  • 16.03.2020, 19:29

Аднаго кіроўцу хуткая забрала прама з мяжы.

Два кіроўцы-дальнабойнікі шпіталізаваны ў Гарадзенскай вобласці з падазрэннем на каронавірус. Пра гэта сёння на брыфінгу распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Краткова, паведамляе «Гарадзенская праўда».

Аднаго кіроўцу хуткая забрала прама з мяжы. Мужчына вяртаўся з Італіі, і ў яго павысілася тэмпература.

Яшчэ адзін кіроўца звярнуўся па медыцынскую дапамогу сам. Апошнія два тыдні ён быў у Еўропе, у тым ліку наведваў Італію, і таксама мае прыкметы рэспіраторнай інфекцыі.

Абодва дальнабойнікі шпіталізаваныя ў інфекцыйную бальніцу.

Раней, нагадаем, у вобласці быў лабараторна пацверджаны адзін выпадак заражэння каронавірусам. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістравана 36 лабараторна пацверджаных выпадкаў каронавіруса.

Апошнія навіны