BE RU EN

«Як мага хутчэй увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах Беларусі»

  • 15.03.2020, 22:50

Адміністратары беларускіх тэлеграм-каналаў вылучылі патрабаванні ўладам.

Сайт Charter97.org публікуе сумесную заяву беларускіх тэлеграм-каналаў па сітуацыі з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі, якая была апублікаваная сёння, 15 сакавіка:

«Мы, адміністратары беларускіх тэлеграм-каналаў, заяўляем кіраўніцтву нашай краіны пра неабходнасць:

- як мага хутчэй увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах Беларусі;

- увесці і максімальна старанна ажыццяўляць медыцынскі кантроль на ўсіх межах Беларусі з суседнімі дзяржавамі і ў аэрапортах;

- на самым высокім узроўні падрыхтаваць радыё- і тэлевізійны зварот да нацыі з растлумачэннем усёй сур'ёзнасці сітуацыі з развіццём каронавіруса і, наадварот, спыніць заспакаяльныя заявы, пасля якіх людзі аслабляюць кантроль за ўласнай бяспекай;

- своечасова і празрыста паведамляць грамадскасці і журналістам дэталі аб сітуацыі з распаўсюджваннем віруса ў Беларусі і новых выпадках заражэння: колькасць, населены пункт, месца працы/вучобы - не парушаючы пры гэтым медычную таямніцу».

Спіс каналаў, што падпісаліся:

@nexta_tv @nexta_lite @belamova @mc_maxim @vandroukiby @studentyBY @mkbelarus @palchys @belarus_economy @MirovichMedia @Incidentbelarus @banana_by @belarusian_history @pureminsk @hahaby @belarus_lite @belarusfoot @vybary @motolkohelp @thisminsk @volunteer_minsk @freebelarus @movaby @nice_belarus @YouTubeGomel @mozgonbelarus @lukanomika @ComehereMinsk @symbalby @elehtarat @bellitra @reflectionbelarus @schoolBY @belaruskipioner @hataland @pacaby @BelarusyKiev @holybelawood @HistoryBY @euroradio @belmne @rbkpivu @svezhyvecer @pozva @rybalou @BY_urbanism @muzskarb @areporter @wheretopod @belarus_sacral @new_vitebsk @nalicome @tropinki @kulinarbel

@cryptobelarusik @LegalizeBelarus @methodology_by @aptekaN666 @utulny @prauda_vs_mif @makethebelawood @kkbelarus @findsnews @edulive @kupinaruzh @onkotalk @VOLKBY @TM1947

Апошнія навіны