BE RU EN

Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі вырасла амаль удвая

  • 12.03.2020, 20:36

З 12 да 21 чалавека.

На гэты момант у бальніцах Беларусі знаходзіцца 21 грамадзянін з лабараторна пацверджаным РНК каронавіруса. Пра гэта вечарам 12 сакавіка паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

11 сакавіка было вядома пра 12 зарэгістраваных выпадкаў каронавіруса: у Менску - пяць, у Віцебску - пяць, у Гомелі і Гародні - па адным. Адзін з заражаных пацыентаў на днях прыходзіў у менскі медыцынскі цэнтр «ЛАДЭ». Медыкі правяраюць пацыентаў і медперсанал, якія з ім кантактавалі.

Апошнія навіны