BE RU EN

Відэафакт: у Берасці ля АЗС загарэўся Ford

  • 12.03.2020, 20:14

Пажар тушылі даішнікі і відавочцы.

Сёння ўдзень у Берасці ля АЗС загарэўся аўтамабіль. Кіроўцу дапамаглі яго патушыць інспектары ДАІ і відавочцы, якія апынуліся побач. Пра гэта tut.by паведамілі ў МУС Беларусі.

Узгаранне аўтамабіля адбылося а 14.00 каля запраўкі на вуліцы Янкі Купалы ў Берасці. З-пад капота Ford Mondeo пайшоў густы дым.

Кіроўца ўніверсала, які загарэўся, звярнуў на АЗС і спыніўся. У гэты час побач былі інспектары ДАІ. Разам з відавочцамі міліцыянты патушылі пажар.

Пазней кіроўца Ford, 70-гадовы берасцеец, патлумачыў, што ехаў у гараж, калі адчуў рэзкі пах гару.

Апошнія навіны