Гады
- 11.03.2020, 15:13
Чаму ў Беларусі не ўводзяць каранцін у навучальных установах?
Ніхто ў гэтай краіне не зварухнецца самастойна без найвышэйшага дазволу.
Вядомая грамадзянская актывістка Вольга Маёрава звярнулася да ўладаў краіны ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Яна пералічыла шэраг пытанняў, якія сёння хвалююць многіх беларусаў:
«1. Якая забяспечанасць апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх у кожнай лякарні?
2. Як размеркаваныя па тэрыторыі Беларусі памяшканні, прыдатныя для прыняцця інфекцыйных хворых?
3. Наколькі забяспечаныя мы спецтранспартам для перавозкі інфекцыйных хворых? І бензінам, дарэчы. Гэта праблема для вёсак.
4. Колькі ў Беларусі інфекцыйных шпіталяў? Колькі ў іх ложкаў?
5. Якія будынкі, падведамныя Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі і КДБ можна перадаць лекарам-інфекцыяністам?
6. Якая забяспечанасць кадрамі ў інфекцыйных лякарнях?
7. Чаму хворыя людзі не могуць набыць медыцынскія маскі ў аптэцы?
8. Чаму касуюцца планавыя аперацыі ў не інфекцыйных клініках? Вы хочаце скараціць смяротнасць ад каранавірусу за кошт смяротнасці ад іншых хвароб?
Далей дадавайце пытанні самі.
Сёння мой сын з'ехаў на сесію ў Віцебскі каледж. І там ніводная зараза не прапанавала дыстанцыйнага навучання. Усім усё адно. Ніхто ў гэтай краіне не зварухнецца самастойна без найвышэйшага дазволу.
Гады».