BE RU EN

Відэафакт: п'яны кіроўца Nissan здзівіў яздой на АЗС пад Менскам

  • 10.03.2020, 21:01

П'янага кіроўцу дапамог затрымаць сведка.

У Менскім раёне відавочца дапамог затрымаць п'янага кіроўцу, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Увечары 9 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў Менскім раёне на АЗС відавочна нецвярозы кіроўца Nissan учыніў ДТЗ. Супрацоўнікі ДАІ прыбылі на месца здарэння, дзе іх чакаў відавочца: ён дастаў ключы з замка запальвання і ўтрымліваў 62-гадовага мужчыну.

Кіроўцу Nissan адвезлі на медычны агляд, які паказаў, што ён моцна п'яны - 2,5 праміле алкаголю. Інспектары склалі на парушальніка адміністрацыйныя пратаколы.

Апошнія навіны