BE RU EN

У Беларусі яшчэ ў трох пацыентаў медыкі пацвердзілі каранавірус

  • 10.03.2020, 11:19

Яны адносяцца да кантактаў 1-га ўзроўню пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі.

У Беларусі яшчэ ў трох чалавек медыкі пацвердзілі каранавірус, паведамляе прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Гэтыя тры чалавекі адносяцца да кантактаў 1-га ўзроўню пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі. Вынікі аналізаў на наяўнасць РНК каранавірусу пацвердзіліся. Аднак прэвентыўная ізаляцыя гэтых пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюджвання захворвання. Гэтыя тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняльна. Тэмпература нармальная, скаргаў няма.

У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сённяшні момант таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні, пасля заканчэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянара.

Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID 19, здавальняльны. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на гэты момант колькасць заражаных у Беларусі каранавірусам – 9 чалавек.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя некалькі дзён маўчала пра сітуацыю з каранавірусам у краіне. Карантынныя мерапрыемствы ў краіне таксама скасоўваюцца. БНТУ, які па пачатку перайшоў на хатняе навучанне, вяртаецца да нармальнага рэжыму працы.

Апошнія навіны