BE RU EN

Відэафакт: Жорсткая пасадка самалёта ў Расеі з адарваным шасі

  • 9.02.2020, 18:19

У Расеі адбылося сур'ёзнае НЗ пры пасадцы пасажырскага самалёта.

У нядзелю, 9 лютага, у Расеі ў пасажырскага самалёта авіякампаніі UTair зламаліся шасі пры заходзе на пасадку, паведамляе apostrophe.ua.

Інцыдэнт адбыўся ў Рэспубліцы Комі, у аэрапорце горада Усінск. Лайнер стукнуўся аб зямлю і выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. У ім знаходзілася 100 чалавек.

Пасажыраў давялося спускаць па надзіманых трапах, ніхто з іх, як паведамляецца, не пацярпеў. Некаторым, са слоў відавочцаў, давялося саскокваць прама на крылы самалёта.

«Падчас пасадкі ў Усінск самалёт стукнуўся хваставой часткай аб узлётна-пасадачную паласу і атрымаў пашкоджанні», - распавяла агенцтву крыніца.

Апошнія навіны