BE RU EN

У Расеі «партызаны» падпалілі будынак Мінюста

  • 8.02.2020, 13:10

Апублікаванае відэа.

У расейскім горадзе Краснаярску невядомыя падпалілі будынак Федэральнай службы судовых прыставаў, якая ўваходзіць у структуру Міністэрства юстыцыі.

Пра гэта паведамляе карыстальнік Alver на Twitter-старонцы, піша apostrophe.ua.

«У Краснаярску невядомыя героі-партызаны падпалілі будынак ССП. Судовыя прыставы займаюцца паборамі і адбіраюць у старых апошнюю капейку, у адказ народ пачынае займацца падпаламі і дыверсіямі, каб гэтая капейка ім папярок горла стала», - напісалі ў сеціве і апублікавалі відэа.

Апошнія навіны