BE RU EN

У індыйскім горадзе з кранаў пацёк алкаголь замест вады

  • 6.02.2020, 21:12

З кранаў цякла сумесь піва, каньяку і рому.

У індыйскім штаце Керала ў жыхароў шматпавярховіка з кранаў замест вады пачаў цячы алкаголь, які выпадкова трапіў у водаправод.

Пра гэта паведамляе BBC.

Раніцай ў панядзелак, 3 лютага, жыхары аднаго з дамоў у Керале заўважылі, што з кухонных кранаў замест вады пачала цячы «сумесь піва, каньяку і рому».

«Мы былі ў такім шоку. Дзеці не змаглі пайсці ў школу, нават дарослыя не выйшлі на працу», - пракаментаваў журналісту BBC адзін з жыхароў.

Алкаголь выпадкова трапіў у вадаправод на віну мясцовых уладаў.

Высветлілася, што паблізу былі закапаны цыстэрны з 6000 літрамі алкаголю, які раней канфіскавалі на пастанову суда. Аднак алкаголь пратачыўся праз глебу ў калодзеж, адкуль вада ідзе да дома.

Хоць ачыстка вады ад алкаголю ўжо актыўна вядзецца, жыхары яшчэ блізу месяца не змогуць нармальна карыстацца водаправодам. Пакуль людзям пастаўляюць пітную ваду.

Апошнія навіны