BE RU EN

У сераду ў Беларусі чакаецца да +1 градуса

  • 4.02.2020, 20:45

Уначы будзе да -10.

5 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы на поўдні краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі - у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, на поўдні - парывісты.

Уначы будзе холадна - ад 1 да 7 ніжэй за нуль, месцамі да 10 градусаў марозу. Удзень -5... +1.

Апошнія навіны