BE RU EN

BBC: Колькасць памерлых ад каронавіруса ў Іране ў шэсць разоў перавышае афіцыйныя звесткі

  • 29.02.2020, 18:09

Тэгеран замоўчвае рэальны маштаб захворванняў.

Не менш за 210 пацыентаў, хворых на каронавірус (COVID-19), памерлі ў Іране. Пра гэта паведамляюць крыніцы BBC.

Паводле афіцыйных звестак, у краіне ад каронавіруса памерлі 34 чалавекі, яшчэ 388 заразіліся новым тыпам віруса. Паводле звестак «Би-би-си», гэтая лічба таксама можа быць заніжаная.

Раней паведамлялася, што парламент Ірана прыпыніў працу праз пагрозу распаўсюджвання каронавіруса. Пра заражэнне COVID-19 распавядаў намеснік міністра аховы здароўя і медыцынскай адукацыі краіны Ірадж Харырч і дэпутат Махмуд Садэкі.

Апошнія навіны