BE RU EN

ЗША і Талібан падпісалі мірнае пагадненне

  • 29.02.2020, 17:16

За пагадненнем будзе паступовы вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана.

ЗША і Талібан падпісалі пагадненне аб пачатку мірнага працэсу ў Афганістане, за якім будзе паступовае вывядзенне войскаў з краіны.

Пра гэта паведамляе ВВС.

На цырымоніі падпісання ў Катары прысутнічалі прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані, кіраўнік Пентагона Марк Эспер, дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнбэрг.

Гэты дакумент стаў вынікам перамоў, якія ЗША і талібы вялі з кастрычніка 2018 года. Згодна з дамоўленасцямі, вайскоўцы ЗША і краін NАТО павінны пакінуць Афганістан на працягу 14 месяцаў пры ўмове выканання талібамі сваіх абавязацельстваў. Зараз у Афганістане знаходзіцца да 13 тысяч амерыканскіх салдат.

Войскі ЗША ўвайшлі ў Афганістан амаль 19 гадоў таму пасля нападаў 11 верасня 2001 года. Гэта самая працяглая вайсковая кампанія ў амерыканскай гісторыі.

Апошнія навіны