BE RU EN

Эрдаган - Пуціну: Пакіньце нас сам-насам з Асадам

  • 29.02.2020, 14:59

Турцыя зробіць з дыктатарскім рэжым у Сірыі тое, што трэба.

Прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган заявіў, што заклікаў свайго расейскага калегу Уладзіміра Пуціна пакінуць Турцыю "сам-насам" з сірыйскімі ўладамі, паведамляе apostrophe.ua.

"Сірыйскае пытанне - гэта ні ў якім разе не авантура і не імкненне пашырыць межы. Мы туды ўвайшлі не на запрашэнне (прэзідэнта Сірыі Башара Асада), а на запрашэнне сірыйскага народа. І пакуль народ не прапануе нам сысці, мы адтуль не сыдзем. Я сказаў Пуціну: пакіньце нас з рэжымам сам-насам, мы самі зробім, што трэба", - сказаў Эрдаган, выступаючы ў Стамбуле.

Паводле ягоных слоў, колькасць загінулых турэцкіх вайскоўцаў пры авіяўдары сірыйскага войска ў Ідлібе ўзрасла да 36.

"Мы знішчылі больш за 2 100 сірыйскіх вайскоўцаў, 300 адзінак вайсковага транспарту, сем хімічных складоў. І будзем працягваць іх знішчаць", - дадаў прэзідэнт Турцыі.

Апошнія навіны