У Парыжы гарыць Ліёнскі вакзал
- 28.02.2020, 21:35
Падазраюць падпал.
Клубы густога дыму паднімаюцца над Ліёнскім вакзалам (Gare de Lyon) у Парыжы. Гэта адзін з шасці найбуйнейшых чыгуначных вакзалаў Францыі.
Прадстаўнік чыгуначнага прафзвязу паведаміў Бі-бі-сі, што прычынай пажару мог быць падпал. З яго слоў, вакзал падпалілі людзі, якіх не задаволіў канцэрт кангалезскага артыста Фалі Іпупа, які праходзіў непадалёк.
Паліцыя, тым часам, не называе прычыну ўзгарання і пакуль афіцыйна не пацвярджае версію падпалу.
На гэты момант паведамленняў аб пацярпелых няма, на месцы працуюць пажарныя службы.
Парыжская паліцыя паведаміла ў «Твітэры», што беспарадкі зарэгістраваныя ў раёне Берсі, недалёка ад месца правядзення канцэрта і што туды адпраўленыя сілы паліцыі.